Беларуская Служба

У Польшчы не выяўлены гармоны росту ў бразільскай ялавічыне

24.02.2026 18:01
Польшча была праінфармавана пра выяўленыя выпадкі гармонаў росту ў бразільскай ялавічыне ў канцы мінулага года (2025) Еўрапейскай камісіяй.
Ялавічынакрыніца: pixabay.com/gate74

Намеснік міністра сельскай гаспадаркі запэўніла Польскае радыё, што ў Польшчы не выяўлена ніводнага выпадку ўтрымання забароненых гармонаў росту ў бразільскай ялавічыне. Малгажата Грамадзка абвясціла, што з-за выпадкаў, зарэгістраваных у некалькіх краінах ЕС, Польшча ўзмацніла кантроль на мяжы.

«Мы будзем правяраць яшчэ больш старанна, каб палякі маглі быць упэўнены, што яны ўжываюць ежу, не забруджаную рэчывамі, якія ім не варта ўжываць. Вядома, мы прасоўваем польскую ялавічыну, таму я заклікаю людзей не купляць ялавічыну з іншых краін, а толькі польскую, але мы абсалютна рэагуем на такія сігналы», – сказала намесніца міністра сельскай гаспадаркі.

Польшча была праінфармавана пра выяўленыя выпадкі гармонаў росту ў бразільскай ялавічыне ў канцы мінулага года (2025) Еўрапейскай камісіяй. Сама Камісія выявіла такія выпадкі ў кастрычніку 2025 года, паведаміла яе прадстаўніца ў заяве, дасланай карэспандэнтам у Бруселі.

Яна падкрэсліла, што ў ЕС была імпартавана невялікая колькасць замарожанага мяса з Бразіліі, забруджанага эстрадыёлам, і што яно не ўяўляе прамой рызыкі для здароўя еўрапейскіх спажыўцоў. Аднак, дадала яна, усе краіны былі праінфармаваныя аб неабходнасці захоўваць пільнасць.

Сама Камісія павялічыла колькасць аўдытаў у краінах Меркасур удвая.

ав